Тлумачэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб магчымасці выбару мовы навучання бацькам (законным прадстаўнікам) непаўналетніх
Згодна з артыкулам 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі “Мова навучання і выхавання. Вывучэнне моў ва ўстановах адукацыі” бацькі выхаванцаў маюць права выбару мовы навучання”, якое забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання.
Таксама ў пункце 58 Палажэння Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2011 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі і прызнанні страціўшымі моц некаторых нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь” адзначаецца, што навучанне і выхаванне ва ўстанове дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на беларускай і (або) рускай мовах.
Асноўная мова навучання і выхавання ва ўстанове дашкольнай адукацыі (беларуская або руская) вызначаецца яе заснавальнікам з улікам пажадання законных прадстаўнікоў выхаванцаў (якое яны адлюстроўваюць пры напісанні заявы аб залічэнні дзіцяці ва ўстанову дашкольнай адукацыі). Дадзеныя аб мове навучання і выхавання адзначаюцца ў Статуце ўстановы дашкольнай адукацыі, згодна якому навучанне ў дзіцячым садзе ажыццяўляецца на беларускай i рускай мовах.
Крыніцы:
- Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі
- Палажэнне Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2011 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі і прызнанні страціўшымі моц некаторых нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь”
- Статут Дяржаўнай установы адукацыі “Даматканавіцкі дзіцячы сад Клецкага раёна”