Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Публічная справаздача аб рабоце ўстановы дашкольнай адукацыі за 2019/2020 навучальны год

Дата: 1 сентября 2020 в 23:05

Публічная справаздача  аб рабоце ўстановы дашкольнай адукацыі за 2019/2020 навучальны год

     Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Даматканавіцкі дзіцячы сад Клецкага раёна” разлічана на 65 месц. Рэжым работы 10,5 гадзін. У  2019 / 2020 навучальным  годзе функцыянавала адна рознаўзроставая група, якую наведвала 15 выхаванцаў ( 2018/2019 навучальны год  – 17 выхаванцаў). На летнім аздараўленні ва ўстанове адукацыі знаходзілася 10 выхаванцаў (2019 – 6 выхаванцаў).

     З улікам запытаў сям’і развіваюцца новыя формы дашкольнай адукацыі. Для дзяцей, не наведваючых дзіцячы сад, функцыянавала на бясплатнай аснове група кароткачасовага прыбывання дзяцей, якую наведвала двое дзяцей, што садзейнічала больш лёгкай адаптацыі гэтых дзяцей пры паступленні ў дашкольную ўстанову.

      Педагагічнымі кадрамі ў 2019/2020 навучальным годзе ўстанова дашкольнай адукацыі ўкамплектавана на 75%. Вакансія 0,25 стаўкі кіраўніка фізічнага выхавання. Якасны аналіз педагогаў не змяніўся ў параўнанні з мінулым годам.

      Пытанням аховы і ўмацавання здароўя выхаванцаў надаецца асаблівая ўвага. Створаны спрыяльныя ўмовы для жыццядзейнасці выхаванцаў, выконваецца рэжым дня, забяспечваецца клапатлівы догляд за кожным дзіцем. На працягу навучальнага года надавалася вялікая ўвага загартоўваючым мерапрыемствам. У сістэме загартоўвання выкарыстоўваліся аздараўленчыя мерапрыемствы пры захаванні прынцыпаў паступовасці, сістэматычнасці, даступнасці. Загартоўванне праводзілася выхавальнікамі дашкольнай адукацыі. Розныя віды загартоўваючых мерапрыемстваў: хадзьба па “сцежцы здароўя”, паласканне поласці рота пасля кожнага прыёму ежы вадой пакаёвай тэмпературы, дыхальная гімнастыка, прагулка, чыстка зубоў, садзейнічала змяншэнню прастуднымі захворваннямі выхаванцаў.

     Усяго выпадкаў захворвання  за 2019/2020 навучальны год  назіралася 1 (2018/2019 ) – 1. Колькасць дзён, прапушчаных адным дзіцем па хваробе, складае 0,5 дня ( 2018/2019 навучальны год  0,3% дня). Раённы паказчык – 1,9  дня. У летні перыяд захворванні адсутнічалі.

   Адным з складаемых здаровага ладу жыцця з’яўляецца рацыянальнае харчаванне, арганізацыя якога ў дашкольнай установе адбываецца ў адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі, на падставе прыкладных рацыёнаў харчавання дзяцей дашкольнага ўзросту з працягласцю прыбывання 10,5 гадзін на зімова-вясновы і летне-асенні перыяды, арганізаваны электронны варыянт напісання меню.

    Аналіз стану арганізацыі харчавання ў дашкольнай установе паказвае, што сярэдні працэнт выканання натуральных нормаў за 2019 год складае  % (2018 – 88,5%), раённы паказчык – 92  %.

       Педагагічны калектыў у навучальным годзе працаваў над стварэннем умовы фарміравання уяўлення выхаванцаў аб аб’ектах жывой і нежывой прыроды праз пазнавальна практычную дзейнасць.

   Педагагічны савет “Арганізацыя работы па стварэнню ўмоў эколага-развіваючага асяроддзя для фарміравання ў выхаванцаў экалагічных ведаў, беражлівых адносін і культуры паводзін у прыродзе” садзейнічаў паглыбленню ведаў аб экалогіі.

      У рамках рэалізацыі гадавой задачы праведзены кансультацыі: “Роля выхавальніка ў экалагічным выхаванні дзіцяці-дашкольніка”, “Экалагічная сцяжына ў дзіцячым садзе”, адкрыты прагляд, педагагічны савет, якія былі накіраваны на павышэнне экалагічнай культуры як кампанента прафесійнай кампетэнтнасці выхавальніка дашкольнай адукацыі.

     У рамках рэалізацыі гадавога плана эфектыўнымі былі сумесныя выставы з бацькамі: “Цуды восені”, “Восень прыйшла – дары прынясла”,“Навагоднія цуды”. Парадавалі дзяцей і дарослых святы: “Новы год каля варот”, “Свята мам”, “Бывай дзіцячы сад – нас кліча школа”. Былі створаны камфортныя ўмовы для дзяцей і бацькоў.

    Педагогамі выконваюцца асноўныя патрабаванні да арганізацыі адукацыйнага працэсу, забяспечваецца кампетэнтны падыход, ахова здароўя выхаванцаў, захоўваюцца санітарныя патрабаванні да абсталявання памяшканняў, распарадку дня. Асноўнымі формамі адукацыйнага працэсу з’яўляюцца гульня і заняткі. Планаванне адукацыйнага працэсу будуецца на аснове вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі.
     Забеспячэнню якасці адукацыйнага працэсу садзейнічае прымяненне сучасных педагагічных тэхналогій. Дзейнасць педагогаў арыентавана на выкарыстанне адукацыйных тэхналогій беларускіх аўтараў.

    Для павышэння навукова-тэарэтычнага ўзроўня педагогаў метадычны кабінет папоўніўся нагляднымі дапаможнікамі Давідовіч А.Л. “Свет у якім я жыву”, Жытко І.У. “Матэматычны калейдаскоп”, Старжынская Н.С. “Падрыхтоўка да навучання грамаце”. Працэнт забяспечанасці праграмна-метадычнымі і вучэбнымі дапаможнікамі складае 94,6%   (2019 год  - 90,8%), раённы паказчык – 82,6%.

       У адпаведнасці  з тыпавым пералікам працэнт забяспячэння развіваючага асяроддзя групы складае 91 %, (2018/2019 навучальны год 89,7%), раённы паказчык – 86,6 %. У навучальным годзе прадметна-развіваючае асяроддзе групы папоўнілася сюжэтна-ролевымі гульнямі “Атэлье”, “Касманаўты”.

     Мерапрыемствы па пераемнасці ўстановы дашкольнай адукацыі і сярэдняй школы праводзіліся па сумесна распрацаванаму  плану на працягу года. У рамках пераемнасці ў лістападзе і снежні месяцы праходзіла ўзаеманаведванне ўрокаў і заняткаў з мэтай адзінства навучання дзяцей у школе і ва ўстанове дашкольнай адукацыі. Вялікая ўвага надавалася арганізацыі сумесных мерапрыемстваў выхаванцаў і вучняў першага класа: “Новы год у варот”, “Падарожжа па старонках здароўя”, “Сябруюць дзеці на планеце”, эксурсіі выхаванцаў у школьную бібліятэку, на стадыён. Усё гэта паглыбіла цікавасць да школы і знізіла трывогу, звязаную з навучаннем.

      У дашкольнай установе адукацыі, апіраючыся на запыты ( па выніках анкетавання)  законных прадстаўнікоў, на працягу навучальнага года функцыянавалі тры гурткі (2018/2019 навучальным годзе – 2).

        На платнай  аснове функцыянавалі гурткі харэаграфіі і інтэлектуальны, на бясплатнай аснове  гурток дзіцячае ручное ткацтва.

       Работа дадатковых адукацыйных паслуг будавалася з улікам патрабаванняў вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі, стану здароўя дзяцей, індывідуальнага і асабістага развіцця выхаванцаў.

      Навыкі і ўменні выхаванцы харэаграфічнага гуртка дэманстравалі на навагоднім ранішніку, бацькоўскім сходзе, на свяце мам, дні імянінніка вясенніх выхаванцаў, на свяце “Бывай, дзіцячы сад”.

      Працэнт ахопу дзяцей дадатковымі паслугамі ў 2019/2020 навучальным годзе – 100% (2018/2019 навучальны год – 100%).

   Якасць адукацыі забяспечваецца ў цесным супрацоўніцтве з сям’ёй. Работа з сям’ёй праводзіцца  мэтанакіравана, планамерна, сістэматычна і дае вынікі, якія садзейнічаюць павышэнню педагагічнай культуры  бацькоў і ўстанаўленню адзінства ў выхаванні і навучанні. Выхавальнікі дашкольнай адукацыі на працягу года надавалі вялікую ўвагу правядзенню  сумесных мерапрыемстваў. Цікавымі і рознапланавымі як для дзяцей, так і для дарослых былі святы: “Мая мама лепшая ў свеце”, “Новы год уварот”,  “Мы віншуем нашых мам”, якія спрыялі больш цеснаму супрацоўніцтву дзіцячага сада і сям’і.

          Установа дашкольнай адукацыі ў неабходнай колькасці забяспечана мяккім інвентаром. Матэрыяльная база ўстановы дашкольнай адукацыі папаўнялася з наступных крыніц фінансавання: дзейнасці папячыцельскага савета, спонсарскай дапамогі, выканання платных паслуг, збору і здачы макулатуры.

          Сродкі, атрыманыя ад аказання дадатковых платных паслуг і здачы макулатуры, складаюць 812 рублёў. Усяго за 2019/20 навучальны год матэрыяльная база папоўнілася на суму 1.840 рублёў. У наступным навучальным годзе неабходна набыць спартыўны інвентар  для рухальнага вугалка.

     Аналіз вынікаў работы ўстановы дашкольнай адукацыі сведчыць аб неабходнасці прадаўжэння работы ў 2020/2021 навучальным годзе над фарміраваннем уяўлення ў выхаванцаў аб аб’ектах жывой і нежывой прыроды  праз спецыяльна арганізаваную дзейнасць.

Загадчык                                                                    А.А.Пальчык

  

      

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.